Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

XVII Дэбют — слова жыве і дыхае

Міра ЛУКША

„Слово пісанэ чы рысованэ, воно жывэ і дыхае” — на матчынай мове напісала Вера Русіновіч з Нарвы, сёлета адзіная ўдзельніца „Дэбюту” з тамашняга боку. Сёлетні выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют” па ліку ўдзельнікаў пераўзышоў усе спадзяванні.

На конкурс прыйшло ў „Ніву” (суарганізатарку конкурсу з Беларускім саюзам у Польшчы, пры падтрымцы Міністра адміністрацыі і лічбавізацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і Саюза беларускіх пісьменнікаў) з усёй краіны 87 падборак прац ад 84 аўтараў-пачаткоўцаў, якія не належаць да літаратурных прафесійных суполак. Вучні сярэдніх школ (адзін) і дарослыя, з другой катэгорыі, даслалі на разгляд 26 нізак твораў (4 асобы дэбютантаў), затое з вялікай групы 61 школьніка з пачатковых школ і гімназій першы раз прыняло ўдзел у конкурсе аж 35 малодшых творцаў! А гэта плён працы настаўніц — Віялеты Нікіцюк-Пэркоўскай (ПШ імя Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку), якая заахвоціла да літаратурных спроб 20 сваіх вучняў, Эміліі Грыкі з Міхалова (28 аўтараў) і настаўніц з Комплексу школ у Нараўцы Лілі Тарасевіч і Анны Кандрацюк, якія ўжо гадамі рыхтуюць маладых паэтаў. Дарэчы, Нараўчанская гміна, у якой працягваецца плённы час узгадоўвання літаратурных „самасеек”, рознага ўзросту, і сёлета ачоліла стаўку. Войт Нараўчанскай гміны спецыяльна выслаў на пазычаным аўтобусе (школьны зламаўся) цэлую аўтарскую дэлегацыю — пачынаючы ад малечаў, аж да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF