Ніва № 41 (3048), 12 кастрычніка 2014 г.

Таварыства беларускай школы на Беласточчыне

Сяргей ЧЫГРЫН

Культурна-асветная арганізацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ) у Заходняй Беларусі была створана 1 ліпеня 1921 года.

ТБШ імкнулася распаўсюджваць асвету сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і дапамагаць настаўнікам. Асноўная мэта дзейнасці была абвешчана ў Статуце: «пашыраць і памагаць асвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу».

Таварыства адкрывала і ўтрымлівала народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдавала часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займалася канцэртнай дзейнасцю. ТБШ выступала супраць паланізацыі, сацыяльнага прыгнёту, праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыцці беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць.

2 снежня 1936 года ТБШ польскімі ўладамі было забаронена. Але за гэтыя 15 гадоў ТБШ у Заходняй Беларусі ажыццявіла шмат сваіх добрых спраў, праектаў, мэт.

Асабліва актыўным было ТБШ у тыя гады на Беласточчыне. Магчыма некалі пра яго дзейнасць і актывістаў напішацца добрая кніга. А сёння давайце пагартаем некаторыя асобныя старонкі ТБШ.

1929 год

8 снежня ў Беластоку адбыўся агульны з’езд ТБШ Беластоцкага і Сакольскага паветаў. З’езд адбыўся ў Беластоцкім народным доме, які адбудавалі сябры ТБШ на свае ўласныя сродкі. У з’ездзе прымалі актыўны ўдзел паслы Беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF