Ніва № 14 (3021), 6 красавіка 2014 г.

У вянок Міколу Гайдуку. Ён ратаваўся беларускасцю

Сяргей ЧЫГРЫН

Цудоўную кнігу трымаю ў руках. Яна прысвечана памяці выдатнага беларускага празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, фалькларыста, журналіста Міколы Гайдука (1931-1998). Таго самага Гайдука, які ведаў увесь беларускі свет Польшчы, якога ведала Беларусь. А кніга гэта мае назву „У беларускасці наш паратунак”. Добрая назва кнігі. Бо Мікола Гайдук заўсёды ратаваўся і жыў беларускасцю. Так павінны рабіць сёння і мы, бо ратавання ў беларусаў іншага не існуе і ніколі не будзе. Мы павінны ратавацца менавіта беларускасцю.

Гэта дзякуючы руплівіцы Лене Глагоўскай, слаўнаму Янку Купалу Беласточчыны — Віктару Шведу, як называе яго ва ўспамінах Мікалай Панфілюк (я далучаюся да яго слоў) і апантанай у беларускасць і нашу роднасць Валянціне Швед, кніга ўспамінаў пра Міколу Гайдука пабачыла свет. Прачытаўшы яе я падумаў, які ўсё ж быў таленавіты і працавіты гэты Мікола Гайдук! Магчыма з яго трэба пачаць выдаваць поўны збор твораў. І тады Мікола Гайдук стане першым беларускім літаратарам Польшчы, спадчыну якога ў поўным аб’ёме мы збярэм і ў некалькіх тамах выдадзім. Бо зроблена Міколам Гайдуком ашаламляльна шмат.

Вельмі цікавай і даволі разнастайнай атрымалася і кніга ўспамінаў пра яго. Пра Міколу Гайдука і Падляшша напісалі Дарафей Фіёнік, Анджэліка Масальская, Славамір Іванюк і іншыя аўтары. Яўген Вапа распавёў пра Міколу Гайдука як журналіста тыднёвіка „Ніва”, а Юрка Хмялеўскі — пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF