Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Навагодняя ёлка

Віктар САЗОНАЎ

Калі на вёсцы нехта некага называе гультаём, то раю не толькі не давяраць гэтым словам, але нават і не слухаць лгуна, ці, як паказвае практыка, лгуху. На вёсцы няма гультаёў. Гультай у вёсцы проста не зможа выжыць, як рыба ў полі. Іх, гультаёў, там не можа быць у прынцыпе, як не можа быць кола, якое не здольнае каціцца.

А вось лгуны ёсць. Таму, калі вы чуеце, што ў дагледжанай вясковай хаце аточанай хлявом, паветкамі, лазняй і сабачай будай нехта некага назваў гультаём, то можаце быць упэўненыя, што гэта зрабіла лгуха-жонка супраць свайго працавітага мужа, віна якога насамрэч палягае не на тым, што ён не хоча нічога рабіць, а толькі на тым, што той злёгку прыхіліўся стомленым ад жыцця тварам да мяккай падушкі з прычыны лёгкага недапіцця цяжкага напою.

— Падымайся, гультаіна, — раўла Верка Янушка на бацьку сваіх дзяцей, які толькі-толькі паспеў прыплюшчыць вочы, каб хвіліначку адпачыць. Не болей, хвіліначку. Ён нават портак не здымаў для эканоміі часу. Нават фуфайку не зняў. Расшпіліў толькі і ўсё. І прылёг. Ды вось жанчыне гэта чамусьці не спадабалася.

— Зусім асвінеў, — крычала яна. — Новы год ужо на парозе, а ў хаце нават ёлкі няма. Дзеткі ўсё пытаюцца, калі бацька ёлку прынясе. А мне што ім сказаць? Што бацька — алкаголік! Дык яны і так гэта ведаюць. Але ж і ў іншых дзяцей ёсць бацькі алкаголікі, ды ёлкі ўжо даўно паставілі. Яшчэ перад каталіцкімі святамі. А ты і да нашых, праваслаўных, не здолееш. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF