Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Першы навакрынскі вечарок

Іаанна ЧАБАН

Гарбата з сапраўднага самавара, колішнія песні і старыя майсы. Між іншым такі пачастунак сваім гасцям падрыхтавалі арганізатаркі „Шэрай гадзіны пры коміне”. Гмінны асяродак культуры ў Крынках разам з публічнай бібліятэкай і культурным аб’яднаннем „Тэрра інкогніта” наладзілі мерапрыемства, якога яшчэ тут не было. «Гэта спроба, пабачым ці прыймецца», — гаворыць дырэктарка Гміннага асяродка культуры Альжбета Чарэмха. Спадарыня Альжбета, як і дырэктарка бібліятэкі Люцына Юркевіч — народжаныя акцёркі. Спантанна, без ніякіх рэпетыцый прадставілі забаўныя сцэнкі з жыцця вясковых жанчын. У прадстаўленні прынялі ўдзел таксама шмацяныя дзед і баба Яўхімавыя, уласнаручна падрыхтаваныя імі. Да слёз разбавілі яны сабраных у глядзельнай зале каўказскай сінагогі гледачоў. А гэта быў толькі пачатак поўнага ўражанняў вечара, суфінансаванага Лакальнай групай дзеяння „Татарскі шлях” у Саколцы.

— Мы хацелі, каб людзі прынялі актыўны ўдзел у гэтай сустрэчы. „Шэрая гадзіна” з’яўляецца заменай для штогод арганізаваных тут „Музычных Анджэйкаў”, — гаворыць спадарыня Альжбета.

— Заадно гэта нашая, старая традыцыя, характэрная не толькі навакольнай вёсцы, але таксама Крынкам, — тлумачыць спадарыня Люцына. — Свабодная ад палявых прац восеньска-зімовая шэрая гадзіна была назначана для адпачынку і сямейнага жыцця. Доўгія, цёмныя вечаркі інтэгравалі амаль цэлую вёску.

Сабраныя ў адной хаце маладыя дзяўчаты працавалі і гулялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF