Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Усходняе суседства (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

5 снежня адбыліся ва Універсітэцкай бібліятэцы імя Ежы Гедройца ў Беластоку міжнародныя дэбаты на тэму „Беларусь, Літва, Польшча і Украіна — поспехі, няўдачы і перспектывы суседства — палітычныя, гаспадарчыя, культурныя і міжчалавечыя адносіны, узаемныя міфы і стэрэатыпы”.

Прафесар Арунас Гумуляўскас з Шаўляйскага ўніверсітэта наштрыхаваў напрамкі замежнай палітыкі Літвы ва ўмовах глабалізацыі. Але надта агульна, перайшоўшы да папулярнага ўспрымання паўднёва-заходняга суседа ў таго ж папулярнай іпастасі. У наш час мяняюцца азімуты грамадскага зацікаўлення, людзі становяцца больш практычнымі. Таму вялікая палітыка, напрыклад, Усходняе партнёрства, не выклікае ў Літве істотных эмоцый. Праводжаныя ў апошні час апытанні наконт важных асабістасцей літоўскай мінуўшчыны паказваюць, што пастаянна падае рэйтынг пайшоўшага ў Польшчу Ягайлы, затое расце ўвага літоўцаў да свайго вялікага гаспадара Вітаўта. А палякі, якія ў мінулым задавалі ход літоўскім дзяржаўным справам, успрымаюцца ў Літве без асаблівай павагі. Дакладчык, які ў час аднаго навуковага выступлення ў Польшчы быў названы прадстаўніком непрыязнай дзяржавы, прывёў адзін з папулярных у Літве анекдотаў: „Радзільны дом, у прыёмнай чакаюць тры свежыя бацькі: літовец, паляк і мурын. Выходзіць лекар і абвяшчае, што роды прайшлі нармальна і можна забіраць сваіх дзяцей. Першым пабег літовец, ухапіў мурынятка і выносіць. Мурын пратэстуе: ты ж ухапіў маё дзіця. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF