Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Мастацкі вобраз п’есы „На Антокалі” Францішка Аляхновіча: матывы і персанажы

Юрый ТРАЧУК

Пасля вайны імя Францішка Аляхновіча доўгі час было забытым, нягледзячы на тое, што стаяў ён ля вытокаў беларускага нацыянальнага і культурнага адраджэння XX стагоддзя і, як часта цяпер падкрэсліваецца, ён — бацька сучаснай беларускай драматургіі. Хоць яшчэ ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя мне былі вядомымі шматлікія творы пісьменніка, дык той факт, што аўтар з’яўляўся амаль цалкам забытым у беларускім літаратуразнаўстве і крытыцы, не спрыяў іх даследаванню.

Сітуацыя цалкам змянілася пасля 1991 г. разам з узнікненнем Рэспублікі Беларусь і чарговым з’яўленнем ягоных твораў у друку. Аляхновіч ізноў ажыў не толькі ў шматлікіх мастацкіх і навуковых выданнях, але гэтаксама і на беларускай сцэне, і ў яшчэ большай меры — у інтэрнэце. Сёння ягонае імя прысутнае на дзесятках тысяч інтэрнэтавых старонак і гэта таксама сведчыць аб неўміручасці яшчэ не так ужо і даўно амаль цалкам забытага аўтара. Ва ўсёй складанасці жыццёвага і творчага лёсу ізноў з неабыякой сілай узнік перад намі феномен таленту і творчасці аднаго з пакутнікаў і адраджэнцаў сучаснай беларускай драматургіі. Яго творчым пачаткам стала першая п’еса драматурга На Антокалі (Вільня 1918).

П’еса На Антокалі, хоць і адраджэнская, у нічым не прыпамінала літаратурных твораў класікаў беларускай літаратуры, звязаных з „Нашай нівай”. Сваёй мяшчанскай, сталічнай тэматыкай уводзіла яна ў цалкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF