Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Нямая беларуская «Прастытутка»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Польская прэм’ера фільма «Прастытутка» (іншая назва: «Знішчаная жыццём»), пастаўленага ў 1926 годзе Белдзяржкіно ў рэжысуры Восіпа Фрэліха з жывой музыкай гурту «Ilo&Friends» завяршыла першы этап праекта «Тузін. Немаўля». У яго рамках агучаны тры даваенныя беларускія нямыя фільмы. Паказ «Прастытуткі» ў зале Падляшскай оперы і філармоніі суправаджала прэзентацыя рэплік фільмавых плакатаў з 20-х і 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

У рамках ажыўляння нямога беларускага кіно, акрамя «Прастытуткі», паказалі «Народжаную ў агні», да якой жывую музыку іграў гурт «Рэлікт» са Светлагорска на Палессі і «Кастуся Каліноўскага», агучанага мінскім кампазітарам і піяністам Сяргеем Пукстам, сынам славутага беларускага аўтара знакамітых опер (у тым ліку «Свіцязанкі») Рыгора Пукста. Задумшчыкам прэзентацыі ў такой форме беларускага нямога кіно быў Сяргей Будкін, галоўны рэдактар сайта «Тузін гітоў», а каардынатаркай ад польскага боку — Ілона Карпюк-Дамброўская, лідарка «Ilo&Friends», з імпрэсарыята Падляшскай оперы і філармоніі, установы, якая была партнёрам у праекце. Прэм’ера «Народжанай у агні» і «Кастуся Каліноўскага» адбылася ў мінулым годзе ў Беластоку на фестывалі «Camera!ta», аб чым мы пісалі тады ў «Ніве». Фільмы былі паказаны ў апошні час таксама ў Гайнаўцы («Прастытутка») і ў Тарэспалі («Народжаная ў агні»). У лістападзе 2012 года дэманстрацыі адбыліся ў мінскіх клубах «Лофт» і «Графіці». Спецыяльная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF