Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Пра любоў да Царквы, нацыі і роднай мовы

Аляксей МАРОЗ

У царкоўна-гістарычным семінары «Гісторыя праваслаўных прыходаў і духавенства Падляшша і Заходняй Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў», наладжаным 14 і 15 снежня ў Бельску-Падляшскім, прынялі ўдзел святары і свецкія асобы, беларусы з Польшчы і Беларусі, якія даследуюць гісторыю, займаюцца выдавецкай дзейнасцю і літаратурнай творчасцю, так як інак Мікалай (Бембель) з Успенскага мужчынскага манастыра ў Жыровічах. Каб пазнаёміцца з гісторыяй Падляшша і Заходняй Беларусі, даведацца аб праваслаўных выданнях і асветнай дзейнасці, а таксама паслухаць дакладаў на роднай мове прыбылі на семінар бяльшчане і прыезджыя.

— Задума наладзіць царкоўна-гістарычны семінар у Бельску-Падляшскім была раней, але канчатковае рашэнне, што будзе ён арганізаваны ў палове снежня, было прынятае нядаўна. Прамоцыі чакала выданне «Hierarchia i kler Kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX-XXI wieku» айца Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны з Рыбалаў ды кніжка «Schyłek unii i proces restytucji prawosławia w obwodzie białostockim w latach 30. XIX wieku», якую нядаўна выдала Ірэна Матус. Калі мы далучылі да іх гасцей з Беларусі, з якімі супрацоўнічаем, і два іншыя нашыя даклады, стварылася багатая праграма царкоўна-гістарычнага семінара, — сказаў Дарафей Фіёнік — старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», арганізатар гістарычнага мерапрыемства ў супрацоўніцтве з Домам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF