Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Нацыянальныя вырадкі

Міраслаў ГРЫКА

Ці беларусы маюць свайго Гамбровіча? Здзекліўца нацыянальных заган. Маральна неадназначнага героя — бісексуала і бунтара. Крытыка дробных старанняў. Сабепаночка, не толькі ў жыцці, але і ў літаратуры. Або, перш за ўсё ў літаратуры. Іншымі словамі: вольнага птаха, які творча апаганіў іх уласнае гняздо. Гвалтаўніка каталіцка-польскай напыхлівасці народжанай шматпакаленневымі комплексамі. Іканаборца шкаплерыкавай польскасці. Бескампраміснага каўтунажэра. Нацыянальнага вырадка... Калі няма ў іх такога, гэта добра. Добра гэта сведчыць пра беларусаў. І калі ён у іх ёсць, гэта таксама нядрэнна. Добра, што нехта вымятае з пад дывана ўсялякія нацыянальныя бруды, псеўдапатрыятычныя недагрызкі, цмачыныя лускі апартунізму, змяіныя вылінькі пустапарожнясці. Польскае філістэрства-каўтунства паводле адных мае свіны лыч, па іншых — ядавую залозу. Асабіста мая думка схільная да апошняй. Мяне ванітуе ад шавінізму, нацыяналізму і безрэфлексіўнай рэлігійнасці маіх суайчыннікаў. Я адчуў гэта на сабе. У маім родным горадзе Беластоку. Не ў польска-беларускай вёсцы, у якой у цяперашні час жыву. Як ні дзіўна, што найбалюча сярод тутэйшых журналістаў і пісьменнікаў — людзей, здавалася б, прызначаных для думання, а не абдурвання. Чаму так ахвотна пырскаюць атрутнай слінай, я не ведаю. Не разумею. Хоць у мяне ёсць некаторыя падазрэнні адносна таго, адкуль бярэцца ў іх так многа нацыянальнага яду. З філістэрства, мяшчанства-каўтунства. З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF