Ніва № 52 (3007), 29 снежня 2013 г.

Беларускі каляндар

Віктар САЗОНАЎ

Цікавая ў беларусаў рыторыка. З кім не пагаворыш, каго не пачытаеш, усе кажуць, што прайшло ўжо тры гады пасля разгону Плошчы. Ніхто не гаворыць, што прайшло тры гады пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, а менавіта пасля разгону Плошчы. Пры гэтым дабаўляюць, што засталося два гады да прэзідэнцкіх выбараў. Вось так і адлічваем час. Такі вось беларускі каляндар — супрацьлеглы календару майя. У іх адлік часу і жыцця канчаецца канцом свету, а ў нас жыццё гэта і ёсць канец свету.

Чакаем выбараў, дастаём у косці і пачынаем зноў адлічваць час ад моманту разгону выбаршчыкаў да пачатку чарговых выбараў. Не ўлічаным застаецца цэлы кавалак часу: ад пачатку выбараў да разгону выбаршчыкаў, час чакання і надзей. Чакання нейкага цуда і надзей, што ўсё зменіцца само па сабе выключна з за таго, што мы выйшлі на Плошчу, што выбарчая камісія пералічыць бюлетэні, міліцыя выйдзе з ружамі замест дубінак, дзеючы кіраўнік краіны павіншуе з перамогай усіх дзесяць апазіцыйных кандыдатаў, а мы рванём з Плошчы ў Польшчу па танныя памперсы, кававаркі і ўсё іншае. Там жа калядны распродаж усяго-ўсяго.

Цуд не здараецца. І мы пачынаем усё з пачатку. Наш каляндар ідзе па коле. І вось ужо зноў, як па камандзе, праз тры гады пасля разгону Плошчы і за два гады да чарговых выбараў пачалася новая дыскусія пра будучага палітвязня, які на бліжэйшы час будзе насіць лаўры адзінага ад апазіцыі. Нешта падобнае было і ў індзейцаў. Там таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF