Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

XVI літаратурны семінар „Бязмежжа”

Ганна КАНДРАЮК

(13-15.12.2013) Новае Ляўкова, арганізаваны Праграмнай радай Тыднёвіка „Ніва”, Беларускім саюзам у Польшчы ў супрацоўніцтве з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, пры фінансавай падтрымцы Міністра адміністрацыі і лічбавізацыі. Медыйны патранаж — Беларускае Радыё Рацыя.

Міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” — падзея, якая яднае літаратурна-мастацкія асроддзі ў Польшчы і Беларусі. Кожны выпуск асаблівы ды бязмежны ў сферы ідэі і творчага крэатыву. Сёлетняе, шаснаццатае па ліку, „Бязмежжа” шмат месца і ўвагі прысвяціла выдавецтвам і калялітаратурным працэсам. У якасці прыкладаў паслужылі навейшыя ініцыятывы па абодвух баках мяжы — мастацка-літаратурная дзейнасць „Вілы Сакрата”, мадэрнізацыя і пашырэнне інтэрнэтнай літбібліятэкі „Камунікат”, прэзентацыя выдавецтваў „Гродзенская бібліятэка”, польскага беластоцкага выдавецтва „Суседзі” ды Саюза беларускіх пісьменнікаў. Якасным дапаўненнем гэтай сферы сталі радыёрэпартажы і кінастужкі пра носьбітў культуры. Згодна з традыцыяй семінара, у цэнтры былі пастаўлены жывыя чытанні аўтараў. Перад аўдыторыяй выступілі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Вікторыя Трэнас, Сяргей Астраўцоў, Віктар Сазонаў, Усевалад Сцебурака, Алесь Аркуш, Лена Глагоўская. Удзельнікі семінара мелі нагоду жывой сустрэчы з паэтам Віктарам Шведам, патрыярхам літаратурнага руху Беласточчыны, героем фільма Радаслава Дамброўскага „Носьбіты культуры”.

Недахопам семінара была вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF