Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Свет вачамі Кшыштафа Бучака

Іаанна ЧАБАН

Гродзенскія летапісы інфармуюць, што яшчэ ў далёкім 1549 годзе кароль Жыгімонт І Стары даў Крынкам прывілею на штогодні торг па чацвяргах. Пасля пераўтварыліся яны у штотыднёвыя кірмашы. Да нядаўна крынскі чацвер быў нагодай для абмену таварамі ці проста плёткамі. Каралеўскую прывілею пашырыў Крынкам пафесар Лявон Тарасэвіч. Цяпер у гэты дзень крынчане збіраюцца у сапраўднай галерэі па вуліцы Пілсудскага, каб паўдзельнічаць у вернісажах і пагаварыць, між іншым, па-беларуску, аб вялікім мастацтве.

Хаця прэзентаванае ў Галерэі «Крынкі» мастацтва вялікае па змесце, яно вельмі блізкае і зразумелае мясцовым. У гэты раз крынчане сустрэліся з выяўленнямі іх уласнага, штодзённага існавання. Заінспіраваныя пабачаным размовы краналі перадусім праблемы маральнасці ў правінцыйным, але таксама больш пашыраным плане. Тэму для разважанняў падсунуў ім Кшыштаф Бучак, рэкамендаваны Фондам «Віла Сакрата». Малады мастак, ураджэнец невялікага мазавецкага Венграва, сваю прафесію вывучаў у Варшаўскай акадэміі мастацтваў пад вокам прафесара Тарасэвіча. Пра тое, чаму менавіта яго работы паявіліся ў крынскай галерэі, распавёў сабраным куратар выстаўкі прафесар Лявон Тарасэвіч:

— Заўсёды я хацеў, каб каля сябе былі тут розныя мастакі, з розных месц. Кшыштаф Бучак прыехаў, мабыць, з крыху большага за Крынкі Венграва, але менталітэт у абодвух гарадках аднолькавы, хаця там польскі, а тут мешаны. Гэты мастак займаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF