Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Усходняе суседства (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

5 снежня адбыліся ва Універсітэцкай бібліятэцы імя Ежы Гедройца ў Беластоку міжнародныя дэбаты на тэму „Беларусь, Літва, Польшча і Украіна — поспехі, няўдачы і перспектывы суседства — палітычныя, гаспадарчыя, культурныя і міжчалавечыя адносіны, узаемныя міфы і стэрэатыпы”.

Прафесар Рыгор Лазько з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта коратка выказаўся пра ментальныя адносіны беларусаў да Польшчы і Расіі. Краіны нашага рэгіёна яднае шмат агульных фактараў, аднак, як сказаў некалі Вацлаў Гавел, яднае нас галоўным чынам страх перад гісторыяй, перад неабходнымі але балючымі зменамі. Здаецца, што гэта страх найбольш уласцівы беларусам. Вось у той момант, калі тут адбываліся дэмакратычныя антыкамуністычныя рэвалюцыі, калі распаўся Савецкі Саюз, светапогляд беларусаў, іх жыццёвая філасофія выражаліся такой фальклорнай формулай: бульба ёсць, дах не цячэ, абы вайны не было. Змяніць гэтую філасофію аказалася надзвычай цяжка, але, тым не менш, яна паступова мяняецца. Каб зразумець вытокі фарміравання гэтай філасофіі трэба аглянуцца на станаўленне беларускай мадэрнай нацыі. Беларуская нацыя сфарміравалася позна ў параўнанні з іншымі народамі. Гэты працэс пачаўся пасля доўгай паланізацыі сацыяльных вярхоў, а пасля русіфікацыі — беларускі народ амаль што страціў сваю арыстакратыю; у час народатварэння ён аказаўся без сваёй сацыяльнай эліты, без усяго таго, што звязана з яе прысутнасцю ў грамадстве. Тут сыгралі сваю ролю і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF