Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

З ценю тэатральнай дэкады

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Памяці беларускіх артыстаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій, прысвяціў сваю кнігу на польскай мове „Teatr białoruski 1920-1930. Odrodzenie i zagłada” Андрэй Масквін. Яе прамоцыя на днях адбылася ў некалькіх гарадах Польшчы, у тым ліку ў Беластоку, а таксама ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. Яе з’яўленне на рынку супала з выпускам у Радзыне-Падляшскім першай на польскім рынку анталогіі сучаснай беларускай драматургіі „Лабірынт”, а прамоцыя ў сталіцы Падляшша папярэдзіла прэм’еру п’есы «ПустаЯ», аб якой мы паведамлялі тыдзень таму.

Андрэй Масквін (1963 г. нар.) працуе на кафедры прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Вядзе лекцыі па беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтве ды па беларускай мове. Скончыў польскую філалогію ў Маскоўскім універсітэце. Нарадзіўся ў Нясвіжы. У час сустрэчы ў Лялечным тэатры ў Беластоку, у рамках рэгулярна адбываючыхся сустрэч „Тэатральнай кавярні”, спаслаўся ў пачатку на месца свайго нараджэння:

— Напэўна, падсвядома гэтае месца паўплывала на мае адносіны з культурай. Беларуская мова, якую я вывучаў у школе, мела шмат паланізмаў, так што мне, верагодна, нядрэнна давалася навука польскай мове.

Рэцэнзентка кнігі праф. Магдалена Рашэўская пісала пра яе: „Дакументуе ён тэму на польскім грунце мала, ці нават зусім невядомую. Гэта быў перыяд выключна важны, таму што спалучаўся са спробай вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Аўтар паказвае не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF