Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Чэслаў Дзеляк піва здзелаў!

Уршуля ШУБЗДА

Найлепшае піва дамашняй работы, паводле бровара ў Жыўцы, паўстае ў Вылудках, што пад Карыцінам. З ліку 161 півавара, якія прымалі ўдзел у конкурсе „Birofilia-2013”, перамог рэцэпт Чэслава Дзеляка. Смак узнагароджанага піва, зваранага ў Вылудках, неўзабавае аплыве цэлую Польшчу. 6 снежня адбылася вялікая прэм’ера піва „Брацкае Імперыял ІПА”.

Чэслаў Дзеляк жыве ў Вылудках — вёсцы распаложанай пры дарозе з Карыціна ў Саколку. Сам працуе настаўнікам у Сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Янаве. Піва пачаў рабіць, выкарыстоўваючы дамашнія прылады, якія кожны мае ў сваёй хаце, па празаічнай прычыне — піва патрэбнае было на дзень нараджэння ягонага бацькі. Сёння мае ўжо за сабою каля 300 варэнняў залатога напітку.

Пакуль што найбольшым дасягненнем у галіне піваварства Чэслава Дзеляка была перамога ў конкурсе „Birofilia-2013”. Конкурс гэты мае 20-гадовую традыцыю. Лічыцца ён адным з найбольшых у Польшчы святаў піваварства і культуры піцця піва. Штогод у бровар у Жыўцы з’язджаюцца сотні гурманаў піва, півавараў, рамеснікаў, калекцыянераў металічных каўпачкоў, бутэлек, а таксама майстроў піваварства. Перад астатнімі сёлета, быў нялёгкі выбар найлепшага напітку з ліку 432 гатункаў, якія прымалі ўдзел у конкурсе. Журы, пад кіраўніцтвам Кшыштафа Ляхоўскага, старшыні Польскага таварыства дамашніх півавараў, вырашыла, што галоўнай узнагароды заслугоўвае піва „Imperialne India Pale Ale (IPA)” Чэслава Дзеляка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF