Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Непрафесійныя мастакі адзначылі юбілей

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХХ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, арганізаванага Гайнаўскім домам культуры і адкрыццё конкурснай выставы адбылося 1 снежня ў юбілейнай атмасферы ў галерэі Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Мастакі, якія пастаянна прымаюць удзел у аглядзе, атрымалі ўзнагароды. У буклеце са здымкамі пераможных прац і вынікамі сёлетняга агляду змешчаны прозвішчы 207 мастакоў, якія на працягу дваццаці выпускаў мерапрыемства прэзентавалі сваю творчасць. Старшыя інструктары па справах мастацтва ГДК Анна Тарасюк і Зінаіда Якуць, якія непасрэдна займаюцца арганізацыяй гэтай мастацкай імпрэзы, больш дакладна падвялі вынікі дваццаці аглядаў, якія ў першых гадах адбываліся на бесконкурснай аснове.

— Спачатку наш агляд непрафесійнага мастацтва быў невялікім мерапрыемствам. Выстаўкі прац паказваліся ў камерных абставінах, у невялікай зале нашага дома культуры, які выйшаў з ініцыятывай арганізавання імпрэзы ў 1994 годзе, — заявіла Анна Тарасюк. — З часам мерапрыемства заваявала вялікае прызнанне ў мастацкім асяроддзі Гайнаўшчыны. Працы на агляд сталі дасылаць нават творцы з па за Гайнаўскага павета. На конкурсных выставах сталі паказвацца лепшыя работы, бо ўсе не памесцілся б нават у вялікай галерэі Гайнаўскага белмузея.

— З нашых непрафесійных творцаў выраслі мастакі, якія сталі прафесійна займацца жывапісам і перасталі прымаць удзел у нашых аглядах. Гэта Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF