Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Старое Корніна — святое месца і цудатворная ікона

Аляксей МАРОЗ

У час майго дзяцінства жылі яшчэ людзі, якія памяталі перыяд перад Першай сусветнай вайной, калі праваслаўныя вернікі з наваколля і паломнікі ішлі пяшком або ехалі на фурманках у Старое Корніна, каб пакланіцца цудатворнай Старакарнянскай іконе Прасвятой Багародзіцы, памаліцца перад ёй і папрасіць у Багародзіцы дапамогі ў хваробах і розных жыццёвых выпрабаваннях.

Частка вернікаў, якія памаліліся ў старакарнянскай царкве перад іконай Божай Маці і напіліся вады з крыніцы, атрымлівалі дапамогу, некаторыя нават адразу. Сведчылі аб гэтым, між іншым, кастылі, якія выздаравеўшыя пакідалі ў царкве. Намаганнем прафесара Антона Мірановіча Беларускае гістарычнае таварыства выдала «Кнігу цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Корніне адбыўшыхся». Апісаны ў ёй цуды, што здарыліся ў гэтай вёсцы ў 1716-1724 гадах. Цудатворную ікону Божай Маці настаяцель царквы са Старога Корніна забраў з сабой, адпраўляючыся ў 1915 годзе разам з вернікамі ў бежанства. У час рэвалюцыйнай завірухі ікона загінула і зараз яе лёс невядомы. Два гады таму была напісана новая старакарнянская ікона Божай Маці як копія Ляснянскай іконы Багародзіцы, бо мяркуецца, што даўняя старакарнянская ікона была менавіта копіяй ляснянскай іконы. Зараз гэтая нованапісаная ікона Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца ў Міхайлаўскай царкве ў Старым Корніне і перад ёй сталі зноў маліцца вернікі. Аднак не было перапынку ў кульце святога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF