Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Няхай там застаюцца

Міраслаў ГРЫКА

Хто мае памятаць пра паэтаў — аўтараў юнацкага зборніка вершаў, або толькі аднаго верша надрукаванага ў мясцовай прэсе? Аб гэтых творцах рыфмаваных. Аб нядзельных дэміургах. Аб былых матросах п’яных караблёў, кветак паэзіі агародніках, а сёння бацьках сем’яў перад тэлевізарамі, маці-нараджальніцах распятых паміж кухняй і працай на крыжы паўсядзённасці. Аб гэтых шэрапаспалітых грамадзянах мурашнікаў або тэрмітнікаў. Хто мае памятаць аб іх ніколі неапублікаваных раманах? Аб напалову запісаных старонках, напаўняючых з краямі шуфляды сталоў зачыненыя на ключык? Толькі могілкі літаратурнага нездзяйснення.

Хтось, ужо не памятаю хто, напісаў пра іх, што ляжаць яны на ўскраіне галактыкі Гутэнберга. Прыгожа сказана. Ветліва. Шкадуючы. Не таму, што ён хацеў назваць непасрэдна: сметніцай адходаў цывілізацыі пісаніны і друку. Роем тэкставага глупства, графаманства; ганебным сведчаннем недасканаласці чалавечага духу, абразы пяра і друку. Пабочныя прадукты цэрэбральнай пісаніны, што з’яўляецца вынікам культурнай экскрэцыі. Нечым сярэднім паміж магілай і клаачнай ямай. Абрыўкамі паперы, шматка-думкамі, акалечанымі астанкамі без твараў-вокладак. Таварыствам вельмі падазроным, што прыцягвае да сябе ўтварэнні аднолькава няўдалыя, калекі, пароны. Хоць часам, некаторыя з іх пранікаюць у самыя глыбокія нетры бібліятэк. Выпадкам, хутчэй дзякуючы даволі руціннай, бюракратычнай дзейнасці бібліятэкара, чым свядомай волі збірання. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF