Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Паўзучы год

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

2013 год, які паводле ўсходняга гараскопа быў годам змяі, праслізнуў праз лету гісторыі як паўзучы гад, не пакінуўшы беларусам на гэтым часавым адрэзку асаблівых радасцей, надзей і дасягненняў. Улада надалей ішла сваім шляхам знішчэння нацыянальнага, даводзячы сваю палітыку, законы і практыку да абсурду. Апазіцыя чарговы раз дзялілася, але толькі паміж сабой. Народ па-ранейшаму душыўся ў чэргах супермаркетаў, на баразне, ля консульстваў і на мяжы. Гэтыя тры, розныя па велічыні, часткі грамадства існавалі пераважна ў паралельных светах. Калі яны перасякаліся, прыемнага было мала, практычна карыснага яшчэ менш, а ў цэлым нічога не змянілася.

Палітычныя дэмакратычныя партыі і групоўкі, замест умацавання ўжо існаваўшай кааліцыі, чарговы раз зазналі новы перадзел і пераарыентацыю. Практычна ў апазіцыі акрэсліліся два блокі — умоўна „правы” і ўмоўна „лева-ліберальны”, рэшта невялікіх палітычных плыняў пакуль на ўзбочыне. Адны прапануюць нейкі „народны рэферэндум”, іншыя зацыклены на „справядлівых выбарах”, трэція фактычна маўчаць, ні то ў глыбакадумнасці, ні то ў разгубленасці, і нічога не прапаноўваюць. На маю думку, палітычная пазіцыя мусіла з’яднацца па некалькіх найважнейшых пунктах, „кітах”, на якіх можна было б грунтаваць сваю палітыку, аднак гэтага не здарылася. Першая пазіцыя — гэта палітвязні. Тут нібыта адзінства ў апазіцыі ёсць, але яно дагэтуль не аформлена нават у выглядзе жорсткіх агульных прынцыпаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF