Ніва № 51 (3006), 22 снежня 2013 г.

Рэкордны „Дэбют”!

Міра ЛУКША

Завяршыўся чарговы — XVI — агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 559 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў, у гэты раз рэкордная — 70 удзельнікаў, 72 камплекты прац, разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях: І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя.

У апошнім выпуску прыняло ўдзел 45 творцаў з першай групы і 27 з другой, у тым ліку 43 дэбютантаў; з першай — 36, з другой — 7. Другі раз прыслалі свае літаратурныя спробы вучні з Міхалова (у мінулым годзе — адна вучаніца), у якім аднавілася навучанне беларускай мовы; з Міхалоўскай гміны прыйшло аж 24 працы ад 26 вучняў, усе з іх — дэбютанты, таксама адна з паэтак — Раксана Кананчук, здабыла ІІІ узнагароду за свае творы. Зматывавала сваіх падапечных да такога калектыўнага ўдзелу ў прэстыжным літаратурным конкурсе настаўніца беларускай мовы Эмілія Грыка, родам з Новага Ляўкова ў Нараўчанскай гміне. Трэба адзначыць гэтыя дзве гміны — Міхалоўскую і традыцыйна ўжо Нараўчанскую, з якой найбольш удзельнікаў — і вучняў пачатковай школы і гімназіі, якіх заахвочваюць да пісання дзве настаўніцы — Анна Кандрацюк і Ліля Тарасевіч, а таксама штогод сапраўдны высып дэбютантаў дарослых (нават і пажылых). Адтуль паявілася дэбютантка, якой за 80 гадоў — Вера (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF