Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Усходняе суседства (ч.1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

5 снежня адбыліся ва Універсітэцкай бібліятэцы імя Ежы Гедройца ў Беластоку міжнародныя дэбаты на тэму „Беларусь, Літва, Польшча і Украіна — поспехі, няўдачы і перспектывы суседства — палітычныя, эканамічныя, культурныя і міжчалавечыя адносіны, узаемныя міфы і стэрэатыпы”. Галоўным арганізатарам мерапрыемства быў Інстытут гісторыі і палітычных навук Беластоцкага ўніверсітэта, а персанальна прафесар Яўген Мірановіч. Удзельнікамі абмену думкамі былі вучоныя з чатырох названых краін.

Прафесар Андрэй Садоўскі з Беластоцкага ўніверсітэта выказаў меркаванне на тэму фармавання транснародаў ды перспектыў узнікаючых у выніку такіх падзей суб’ектаў. Аб’ектам ягонай увагі была трансфармацыя традыцыйных народаў у ходзе адбываючыхся грамадскіх працэсаў, выкліканых бурным развіццём міжчалавечых камунікацый, у тым ліку і інфармацыйных. У сучасным свеце слабеюць усялякія межы, не толькі дзяржаўныя, адміністрацыйныя ці канфесійныя. Але тыя межы не чэзнуць, бо чалавек увесь час адчувае патрэбу стварання новых каардынат, парадкавання свайго месца ў свеце, захоўваючы, аднак, свой менталітэт. У выніку міграцый адносна кампактныя дагэтуль народы пераплятаюцца ўзаемна, ствараючы новыя грамадствы. Мігранты, не парываючы кантакту з грамадствамі свайго вываду, уносяць туды частку сваіх традыцыйных адметнасцей. У якасці прыкладу такіх працэсаў дакладчык прывёў палякаў, што выязджаюць за мяжу, не парываючы, аднак, кантактаў са сваім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF