Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

2013 год

Васіль САКОЎСКІ

Калі чалавек старэе, становіцца разважлівейшым, спакайнейшым, павальнейшым, а вось час, які спадарожнічае яму, як быццам наадварот. Ці ж не парадокс гэта? Калі ты нарэшце разважлівей пачынаеш гаспадарыць сваім часам, больш шанаваць яго, даражыць кожнай адпушчанай табе хвілінкай, днём, тыднем, ён штораз шпарчэй і шпарчэй праходзіць, уцякае ад цябе. Проста здаецца, што маланкава ўцякаюць дні, месяцы, гады. Вось і гэты наш, дзве тысячы трынаццаты, год праляцеў, здаецца, як чалябінскі метэор.

Давайце яшчэ раз аглянемся назад і прыгадаем якім жа быў гэты 2013? Якім мы яго бачылі праз вокны сваёй кватэры і праз акенца тэлевізара, бо праз гэтыя вокны можна было слядзіць як за сваёй бліжэйшай аколіцай, так і за светам цэлым.

І так, граніцай паміж Старым і Новым гадамі з’яўляецца навагодняя ноч. Хаця яна прысутная ў абодвух гэтых гадах, але найважнейшая яе роля і слава менавіта ў тым, што яна распачынае Новы год. Вось ад яе і распачынаем разглядаць 2013 год. Якой была гэтая навагодняя ноч?

Была надзвычай цёплай, як на такую пару года. Пад яе плюсавай тэмпературай раставалі рэшткі снегу і лёду. Было мокра і брудна. Мы з бабкай і ўнукамі не ляглі спаць, бо хацелі сустрэць і прывітаць прыход Новага года. Урачыстая прывітальная працэдура, як і многія іншыя ўрачыстасці, адбываецца ў нас у паркавым амфітэатры. Вось перад дванаццатай гадзінай ночы мы і адправіліся туды. А там ужо сабралася мноства народу. Там была музыка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF