Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Спатканне ў чамадане

Іаанна ЧАБАН

Пахучы ванілінам і кардамонам Клуб-кафэ „Валізка” ў Белавежы быў гаспадаром сустрэчы з беларускай народнай песняй. У вечар святога Андрэя выступіла там крынская „Зараніца”. У паўсвятле, пры свечках шматлікая публіка выслухала аповедаў пра піліпаўскія традыцыі Крыншчыны і шляхецкіх „Песень з наваколля”, значыць з адэльска-сакольскіх Гарчакоў. Выкліканы крынчанкамі дух стагоддзяў натхніў сабраных на асаблівую дыскусію. Яны з сумам заўважылі, што вельмі рэдка чуецца беларуская мова на белавежскай вуліцы. Людзі проста саромеюцца, не дацэньваюць свайго культурнага багацця. „А яшчэ трыццаць гадоў таму ўсе размаўлялі тут амаль выключна па-беларуску”, — прызнаўся адзін з удзельнікаў дыскусіі. Сярод прысутных былі таксама госці з розных куткоў Польшчы. Усе адназначна пацвердзілі звышчасовасць і непаўторнасць тэкстаў і мелодыкі беларускіх народных песень, якія абараняюцца нават у сціплай вакальна-інструментальнай аранжыроўцы. Гледзячы на вялікую колькасць прысутных, а таксама на іх разнароднасць ва ўзроставым плане, можна смела сцвердзіць, што такога тыпу кліматы запатрабаваныя. Да такіх высноў дайшлі таксама заснавальніцы араматнай „Валізкі”. Эліза Лазоўская і Моніка Шабалоўская-Кочук не наракаюць на недахоп кліентаў нават і ў мёртвы сезон. У невялікім, але надта цёплым і густоўным інтэр’еры, добра адчуваюць сябе і мясцовыя, і турысты з усяго свету. Не апраўдаліся прагнозы жыхароў Белавежы, якія не давалі ім больш чым месяц (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF