Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Зоська Верас, Я помню ўсё. Успаміны, лісты, Гародня — Wrocław 2013, 475 с.

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Людвіка Сівіцкая-Войцікaва, вядомая яшчэ з міжваеннага перыяду як Зоська Верас, пражыла вельмі доўгае жыццё — амаль сто гадоў. Нарадзілася 30 верасня 1892 г. у Мяджыбажы на Украіне, а памерла 8 кастрычніка 1991 г. у Вільні. Дзяды яе па маці — Садоўскія — паходзілі з Альхоўнікаў на Сакольшчыне, а бацька з Гародні. Людвіка Сівіцкая-Войцікава была сведкам цікавых падзей яшчэ да І сусветнай вайны, міжваеннага перыяду, дзвюх войнаў і пасляваеннага часу. Яе жыццё супала з развіццём беларускага нацыянальнага руху — ад „нашаніўскай пары” да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аднаго жыцця хапіла, каб назіраць і заадно ўдзельнічаць у беларускім руху, асабліва ў 1909-1938 гг. Доўгае жыццё і адкрытасць Людвікі Войцікавай на людзей выклікалі цікаўнасць да яе, як сведкі гістарычных падзей, шматлікіх гісторыкаў, літаратуразнаўцаў і літаратараў, маладых беларускіх дзеячаў, пачынаючы з 60-х гадоў ХХ ст. Як напісала Галіна Войцік у біяграфіі сваёй маці (Зоська Верас, Вільня 2002) першым, хто звярнуўся да яе (у 1961 г.), быў Арсень Ліс. Ён, як сказала Зоська Верас, „абудзіў яе з летаргічнага сну” (с. 16) і перамяніў яе жыццё.

З нагоды 120-х угодкаў нараджэння Людвікі Войцікавай „Гарадзенская бібліятэка” задумала выдаць аднатомнік яе спадчыны. Укладальнікам стаў Міхась Скобла, які таксама падрыхтаваў тэкст, напісаў прадмову, каментары, імянны паказальнік, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF