Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Трансгранічнае супрацоўніцтва

Уладзімір СІДАРУК

29 кастрычніка 2013 года была падпісана дамова аб датацыі на рэалізацыю праекта „Паляпшэнне трансгранічнай сістэмы аховы асяроддзя гмін Чаромха і Высокае шляхам разбудовы сантэхнічнай інфраструктуры”. Праект будзе рэалізаваны на сродкі „Еўрасаюзнага інструмента суседства і партнёрства” ў рамках праграмы „Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча — Беларусь — Украіна 2007-2013”. Чаромхаўская гміна рэалізуе праект у супрацоўніцтве з Аб’яднаннем самаўрадаў Еўрарэгіёна „Белавежская пушча” і з партнёрамі з Беларусі — Высокаўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Камунальным унітарным многагаліновым вытворчым прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі „Камянецкае ЖКГ”.

28 лістапада 2013 года ў Чаромсе адбылася канферэнцыя, прысвечаная азнаямленню з еўрасаюзным праектам. Прынялі ў ёй удзел партнёры з Беларусі: старшыня Высокаўскага гарвыканкама Леанід Бірук, дырэктар культурнага цэнтра г. Высокае Людміла Дудар, кіраўнікі КУМВПЖКГ „Высокаўскае ЖКГ” — дырэктар Аляксандр Рагальчук, намеснік дырэктара Фёдар Бондар, галоўны інжынер Мікола Шклянік, намеснік галоўнага бухгалтара Іна Марчук, начальнік Водна-каналізацыйнай гаспадаркі Андрэй Гендзель, інжынер Сяргей Грыб і начальнік Дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ¹ 137 Юры Мураўскі.

З польскага боку ўдзельнічалі войт Юры Шыкула, дырэктар бюро Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна „Белавежская пушча” Ян Хомчук, старшыня Рады Гайнаўскага павета Мікалай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF