Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Курашава на старой фатаграфіі

Аляксей МАРОЗ

Юры Плева з Курашава — адзін з гісторыкаў-аматараў, які збірае дакументы, здымкі і матэрыялы аб мінулым роднай вёскі і наваколля. Апошнім часам адсканаваў ён фатаграфіі, якія захаваліся ў сямейных архівах і разам з Гмінным асяродкам культуры ў Чыжах наладзіў выставу «Курашава на старой фатаграфіі», урачыстае адкрыццё якой адбылося 24 лістапада ў вясковай святліцы. На экспазіцыі паказваюцца копіі дакументаў і каля 700 фатаграфій, выбраных са шматтысячнай калекцыі Юрыя Плевы. На здымках адлюстраваны вясковае жыццё, сямейныя мерапрыемствы, дзейнасць школы, увекавечаны хлопцы у вайсковых мундзірах, сяляне ў час палявых работ, мясцовая архітэктура.

Пасля нядзельнай літургіі ў святліцу прыбылі прыхаджане з айцом Пётрам Каменскім. Прыйшлі астатнія жыхары вёскі, прыехалі войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк і дырэктар Гміннага асяродка культуры Юры Якімюк. Урачыстасць адкрыцця фотавыставы падрыхтавалі працаўнікі ГАК. Дапамагала ім кіраўнік «Незабудак» Ніна Грыгарук, якая апякуецца клубам і выставай.

— Калі я заходзіў да найстарэйшых жыхароў вёскі, то яны часта гаварылі мне, што ў іх няма старых фатаграфій, што найстарэйшыя гэта здымкі з іх моладасці — 50-60-гадовай даўнасці. Аднак знаходзіліся намнога старэйшыя фатаграфіі — з міжваеннага перыяду, а нават стогадовай даўнасці, — сказаў яшчэ да адкрыцця эксапазіцыі Юры Плева, які жыве паміж родным Курашавам і Беластокам, дзе займаецца прафесійна. — Многа цікавай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF