Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Лесарубы і шахцёры

Міраслаў ГРЫКА

Шахцёраў у Белавежскай пушчы нават днём з агнём не знойдзеш. Зрэшты, толькі дурань іх у лесе шукаў бы. Затое лесарубаў тут багацце. Аж жаль сціскае за горла, што яны не могуць сабрацца ў кучку. Прафсаюзную кучку. Таму што ідэю прафсаюзаў нельга недаацэньваць. Менавіта дзякуючы ёй мы маем сёння васьмігадзінны дзень працы, платныя водпускі і гэтак званую ўстойлівую калектыўную сістэму ўтрымліваючую ў адноснай раўнавазе інтарэсы так работнікаў, як і працадаўцаў. Звязана гэта з пэўным этасам, а таксама культурай працы. Так што прафсаюзная ідэя, як кожная ідэя, на практыцы хісткая. Лёгка нахіляецца на бакі. Перавагі затым часовыя. Але толькі для некаторых. Калі астатнія зашмат трацяць, у доўгатэрміновай перспектыве ўсё страцяць. Гэтак бывае ў выпадку лясных рабочых. Не абараняе іх моцны прафсаюз, хоць іх праца параўнальная з шахцёрамі, якія працуюць пад зямлёй у шахтах. Таму ўцякаюць з лесу. Іх месца займаюць некваліфікаваныя, часовыя рабочыя, часта з нулявым этасам і культурай працы. Як гэта ўплывае на якасць польскіх лясоў, няма неабходнасці даказваць. Прыкладам іншай крайнасці з’яўляецца горназдабыўная прамысловасць. У Ястшэмбскай вуглёвай суполцы нядаўна быў заснаваны яшчэ адзін прафсаюз — ужо 39 у гэтым дзяржаўным молаху, налічваючым прыкладна 22,3 тысячы чалавек. Колькі працаўнікоў падало заяву ў новы прафсаюз, я не ведаю. Мінімум пятнаццаць, але гэта не значыць, што любы з іх не можа быць адначасова членам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF