Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Падзенне каменнага ідала

Віктар САЗОНАЎ

Прайшло больш тысячы гадоў з тае пары, калі князь Уладзімір Святаславіч прыняў хрысціянства як дзяржаўную рэлігію і адбылося масавае хрышчэнне кіяўлян. І паляцелі са сваіх пастаментаў каменныя балваны, сімвалізуючыя вялікую змену эпохі. Хто тады мог падумаць, што праз тысячу гадоў каменныя балваны зноў будуць стаяць на хрысціянскіх землях, смела і нахабна паглядаючы зверху ўніз на мітуслівых нашчадкаў тых людзей, якія масава хрысціліся, абліваючыся хуткімі водамі магутнага Дняпра. І прымалі тыя духоўныя каштоўнасці, якія ўжо была прыняла амаль уся старажытная Еўропа.

Бальшавікі, руйнуючы храмы і еўрапейскую культуру, заставілі сваімі каменнымі балванамі шостую частку зямной сушы. З каменных Ленінаў, калі іх звезці ў адно месца, атрымаўся б даволі вялікі горад. Але Леніны не хацелі стаяць у адным месцы. Яны распаўзліся па ўсіх гарадах, занятых камуністамі, каб сімвалізаваць адмову прыгнечаных імі народаў ад еўрапейскіх каштоўнасцей і цывілізаванага шляху. Яны стаялі на галоўных плошчах, то ўпэўнена паказваючы рукой у нікуды, то пільна сачылі за сваімі прыгоннымі.

І вось нарэшце, у Кіеве, падчас правядзення Еўрамайдана, адзін з такіх балваноў быў скінуты са сваіх крывавых падмуркаў. Ён ганебна паляцеў мармуравай галавой уніз і быў знішчаны, за людскія слёзы, за кроў і пакуты, за галадамор, за крывавую разню і азвярэлае разбурэнне храмаў, за паламаныя лёсы і знішчаныя мары, за стогадовую адарванасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF