Ніва № 50 (3005), 15 снежня 2013 г.

Фамар — Ерма — ПустаЯ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сюрпрызам для некаторых магла быць кампіляцыя драмы „Yerma” з 1934 г. іспанскага драматурга і паэта, адкрытага гомасексуаліста, закатаванага ў 1936 годзе Федэрыка Гарсіі-Лоркі і „Кнігі цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Коніне адбыўшыхся”, апісваючай ласкі, якія атрымалі вернікі ў 1716-1724 гадах. Да гэтага яшчэ „тутэйшыя” песні выкананыя белым спевам. Аднак усё тлумачыцца тым, што паказалі дзве маладыя акторкі Іаанна Стэльмашук-Троц і Юліяна Дораш у спектаклі „ПустаЯ», прэм’ера якога гасцінна адбылася 8 лістапада ў Беластоцкім лялечным тэатры, інаўгуруючы таксама дзейнасць новай тэатральнай сцэны (без пастаяннай сядзібы): „Czrevo” („Чрэва”).

Зала БЛТ з цяжкасцю памясціла гледачоў. Іаанна Стэльмашук-Троц, кіраўнік гэтага тэатра, вядомая сваім гледачам Беласточчыны (і не толькі) манадрамай „Я й у полі вэрбою росла”, паводле апавядання Аксаны Забужко, прадстаўленага — як гэта падкрэслена рэцэнзентамі — упершыню на сцэне прафесійнага тэатра на дыялекце падляшскіх беларусаў. Прэм’ера спектакля адбылася ў ліпені 2011 года ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў вёсцы Шчыты-Дзенцялова, з якім Іаанна Стэльмашук-Троц дасюль як актрыса і рэжысёрка была звязана. Засноўваючы „Чрэва”, адыходзіць ад супрацоўніцтва з цэнтрам.

— Чрэва на царкоўнаславянскай мове абазначае чэрава, улонне, матку, жывот. Гэтае слова крыху містычнае, як і ўся царкоўнаславянская мова і тэатр. Па сутнасці гэта абазначае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF