Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Здымак партызанаў атамана „Чорта”

Алег ЛАТЫШОНАК

Дваццаць гадоў таму наваколле Дубіч-Царкоўных стала для мяне ледзь не другой бацькаўшчынай. Я праводзіў тут даволі шмат часу, нават набраўся тутэйшай гаворкі. Калі аднойчы вярнуўся дадому і стаў расказваць „Хлопці з Грабовця...”, маці перапыніла мяне, жартуючы: „Ну і падляш зрабіўся...”. Прыцягвала мяне туды легенда беларускіх партызанаў пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, якія змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Тады гэта была жывая легенда, сустракаліся з братамі і сваякамі партызанаў, а нават з двума чалавекамі, якія хлопцамі былі партызанцкімі сувязнымі — Цімафеем Баліевічам і Уладзімірам Германюком з Доўгага Броду.

Прайшло дваццаць гадоў і падчас апошняга побыту ў Дубічах-Царкоўных я зразумеў, што партызанская гісторыя памалу адыходзіць у нябыт. Памерлі ўжо тыя, хто помніў партызанаў, маладое пакаленне жыве ўжо іншымі справамі. А помніць маем абавязак, каб здзейсніўся партызанскі запавет: „Вашы імёны Народ Беларускі запіша навекі ў сваім сэрцы!”.

У 1921 годзе ў Грабавец вярнуўся Герман Шыманюк, сын Дзям’яна. Герман яшчэ да першай сусветнай вайны выехаў у Маскву, дзе працаваў дворнікам, ды адначасова вучыўся ў гімназіі. Пасля заканчэння вучобы працаваў акторам у тэатры „Буф”. У 1921 г. вярнуўся ў Грабавец з жонкай Лізай (карэннай масквічкай) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у Агароднічкі пад Беластокам вярнулася Вера Маслоўская (з роду Матэйчукоў), якая была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF