Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Развітанне з Марыяннай Папялушкай

Уршуля ШУБЗДА

Сотні людзей прыехалі 23 лістапада ў Сухаволю, каб развітацца з маці блаславёнага Ежы Папялушкі, Марыяннай. Памерла яна на 93 годзе жыцця ў аўторак 19 лістапада. У ліку тых, хто прысутнічаў у жалобнай імшы, было вышэйшае духавенства Касцёла, дэлегаты ад прафсаюза „Салідарнасць” з усіх куткоў Польшчы. Прыбыў таксама яго былы старшыня Лех Валэнса. Жалобную імшу ў касцёле свсв. Пятра і Паўла ўзначаліў архібіскуп Эдвард Азароўскі.

— Бог быў яе жыццём, радасцю і сілай, — сказаў у час гаміліі архібіскуп Эдвард Азароўскі. — Памятайма, нязвыкласць знаходзіць адлюстраванне ў тым, што звычайнае. Хай жа Марыянна будзе нашай настаўніцай і заступніцай перад Богам.

У імшы прысутнічаў таксама варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч, які звяртаў увагу на прастадушнасць і дабрыню Марыянны Папялушкі.

Пасля слоў развітання прадстаўнікоў вышэйшага духавенства Каталіцкага касцёла ўсім ахвотным была дадзена магчымасць памаліцца за нябожчыцу.

— Хочам падзякаваць, дарагая маці, за Твае дабро, за Твой клопат, за капелана „Салідарнасці” ксяндза Ежы Папялушку. Пасля яго пакутніцкай смерці цэлую сваю любоў мы пералілі на Цябе. Будзеш жывая ў сэрцах „Салідарнасці”. Мы пра Цябе не забудзем, — такія словы спачування ад імя прафсаюза „Салідарнасць” перадаў яго цяперашні старшыня Пётр Дуда.

Пасля імшы жалобная працэсія прайшла на парафіяльны могільнік, дзе ў сямейнай магіле спачыла Марыянна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF