Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Адноўленая памяць

Лукаш ЛЕАНЮК

Жыхары Папоўкі былі расстраляны нацыстамі за дапамогу мясцовым партызанам. Наймалодшай ахвяры не споўнілася нават двух гадоў. Іх невялікую вёску, схаваную сярод лясоў Кнышынскай пушчы, спалілі, а папялішча зааралі. Але застаецца памяць.

На праваслаўных могілках у Каралёвым Мосце аднавілі помнік, які знаходзіцца на месцы спачыну 37 ахвяр генацыду. На дошцы змешчаныя імёны і прозвішчы ахвяр, а таксама інфармацыя, у якім узросце загінулі. Відаць, нацысты падчас забойства не злітаваліся нават над дзяцьмі. На памятнай дошцы можна іх налічыць 16. Наймалодшых закопвалі жыўцом, бо шкадавалі амуніцыі. Паводле жыхароў Гарадка, у месцы, дзе была масавая магіла, яшчэ тры дні варушылася зямля.

На пачатку магіла загінулых жыхароў Папоўкі знаходзілася ў лесе непадалёк Гарадка. Там дзе іх расстралялі, там і закапалі. Але зараз пасля вайны ў 1946 годзе парэшткі эксгумавалі і перавезлі на могілкі ў Каралёвым Мосце.

Новы помнік пабудаваны быў дзякуючы намаганням Управы гміны Гарадок.

— Грошы на аднаўленне помніка атрымалі мы з дзяржбюджэту, — сказала гмінная радная Эва Бозік. — З заяўкай звярнуліся да падляшскага ваяводы і Рады аховы памяці барацьбы і пакутніцтва.

Ва ўрачыстасцях асвячэння новага помніка ўдзельнічалі сем’і і суседзі ахвяр, прадстаўнікі ваяводы, гміны, надлясніцтва Валілы і гімназісты з Гарадка.

Чытаючы прозвішчы ахвяр, увагу прыцягвае факт, што большасць з іх, бо 30, гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF