Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Лёс праваслаўных жыхароў Беласточчыны ў 1939-1956 гадах

Аляксей МАРОЗ

На спатканне з Канстанцінам Масальскім пад лозунгам «Лёс жыхароў Беласточчыны ў час Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд», якое 15 лістапада было наладжана ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыйшлі ў асноўным пажылыя людзі, якія памятаюць складаны ваенны і пасляваенны час. Канстанцін Масальскі, аўтар «Кнігі памяці праваслаўных жыхароў, ахвяр падзей 1939-1956 гадоў», выдадзенай у мінулым годзе, абапёрся ў сваёй размове з сабранымі ў галоўным на змест кніжкі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на Гайнаўшчыну. Падзякаваў ён жыхарам Гайнаўкі за фінансавую дапамогу ў пабудове помніка праваслаўным ахвярам, які быў узведзены ў Беластоку па яго ініцыятыве. У пачатку спаткання, наладжанага ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае», музейная бібліятэкарка Анджаліна Масальская расказала пра кніжку і заявіла, што супадзенне прозвішчаў яе і госця, ураджэнца Фальваркаў-Тыльвіцкіх Заблудаўскай гміны, выпадковае.

— Праваслаўныя жыхары Беласточчыны гінулі з рук немцаў у час вайны, а таксама ў розных абставінах у пасляваенны час. Між іншым загінулі ў 1946 годзе з рук членаў польскага падполля ў Залешанах, Вульцы-Выганоўскай, Занях і Шпаках, а каля Старых Пухалаў былі забіты вазакі з пад Гайнаўкі. Нашыя браты-католікі дбаюць пра сваіх продкаў і ставяць ім помнікі і ў мяне ўзнікла думка, каб увекавечыць праваслаўныя ахвяры. Я стаў хадайнічаць, каб паставіць помнік усім ахвярам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF