Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Восень

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падаўся я на Засакольшчыну, злез з аўтобуса на прыпынку Паўловічы, што на расхадных дарогах каля былога панскага двара. Калісь тое месца, месца панскага маёнтка, бурліла жыццём. Ды і калі паноў не стала, пры камуне, таксама аставалася яно грамадскім цэнтрам. У панскім палацы яшчэ дзесятак гадоў таму працавала школа... Зараз тое месца пустуе, цішыня і сум восені пануе і ў панскім палацы, што быў пабудаваны ў сівую нам даўніну, і ў больш сучасных будынках крамы, паветкі аўтобуснага прыпынка ды пункту прыёму малака.

Слоўнік Каралеўства Польскага, што быў пісаны да Першай сусветнай вайны: „Pawłowicze, dobra, pow. sokólski, własność Baehra. Dwór przed 300 laty wystawił Paweł Wołłowicz”. А ў іншым месцы: „Pawłowicze, dobra, pow. sokólski, gm. Makowlany, 9 wiorst od Sokółki, Baboszynych z folwarkiem Godebsk 443 dziesięciny”. Гэтыя дзве даведкі, хаця вельмі рознага зместу, правільныя. Бо ў канцы ХІХ стагоддзя, калі пісалася першая, уласнікам маёнтка быў Атон Бэр, а ў пачатку ХХ стагоддзя, калі пісалася другая, Павел Бабошын.

Зараз там цішыня і падаецца, што ніякага пана ці пані у Паўловічах ужо няма, але цалкам магчыма, што звыш чатырохсотгадовы палац прывабіць да сябе нейкага любіцеля старой даўніны, ахапкі якой захаваны не толькі ў архітэктуры, не толькі ў дакументах, але і, магчыма, у нейкіх займальных легендах. Захавалася, вось, легенда, што дачка суровага ўласніка маёнтка закахалася ў дворскага конюха і ейны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF