Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Маладыя зберагальнікі роднага слова

Іаанна ЧАБАН

У Публічнай бібліятэцы ў Крынках 14 лістапада г.г. адбылася цікавая падзея. Яе галоўнымі героямі сталі крынскія гімназісты — Оля Кішкель, Аня Крыштаповіч, Матэвуш Анікей і Вікторыя Станкевіч. Моладзь упершыню спрабавала сваіх сіл у фільмавай анімацыі. Для жыхароў роднага мястэчка сарганізавалі яны паказ падрыхтаванага імі матэрыялу.

Маладых творцаў да працы заахвоціла дырэктар крынскай бібліятэкі Люцына Юркевіч. Ужо год у рамках штотыднёвых бібліятэчных сустрэч займаюцца яны рознымі формамі зберагання так званай мясцовай культуры.

— Разам са спадарыняй Люцынай складаем слоўнік нашай гаворкі, — прызнаецца Матэвуш Анікей. — Патрэбных слоў мы шукалі ў сваіх дзядоў, бацькоў, а таксама ў прадстаўнікоў малодшага пакалення. Гэта няпростая справа стварыць такі слоўнік, таму што гаворка наша адмірае. У міжчасе паявілася ідэя зрабіць фільм, таму на пару месяцаў адарваліся мы ад слоўніка і заняліся анімацыяй. І слоўнік, і фільм дапамаглі мне ў засваенні мясцовай гаворкі, але, мабыць, лягчэй яе вывучыць, чым зрабіць добрую анімацыю.

— Мы тут добра праводзім свой час, — далучаецца да размовы Аня Крыштаповіч, — а пры нагодзе робім нешта карыснае. Нас толькі чатырох, але нам так добра. Наблізіліся мы да сябе, пасябравалі, стварылі асаблівую атмасферу.

Як пачалася творчая праца распавяла гаспадыня вечарыны, дырэктар Люцына Юркевіч.

— З „вялікай чацвёркай” я знаёмая ад пачатку іх школьнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF