Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Дзеля гаспадарчага супрацоўніцтва з Беларуссю

Аляксей МАРОЗ

У рамках Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» паміж самаўрадамі Гайнаўскага павета ды Пружанскага, Камянецкага і Свіслацкага раёнаў вядзецца супрацоўніцтва ў галіне культуры, разгортваецца спартыўнае супрацоўніцтва. Самаўрады па абодвух баках мяжы разлічваюць таксама на трансгранічнае гаспадарчае і турыстычнае супрацоўнітва паміж прадпрыемствамі сваіх раёнаў, чакаюць увядзення малога памежнага бязвізавага руху паміж Польшчай і Беларуссю. З мэтай наладжання гаспадарчага супрацоўніцтва паміж Гайнаўскім паветам ды Пружанскім, Камянецкім і Свіслацкім раёнамі з 12 па 13 лістапада ў Гайнаўцы адбыўся Еўрарэгіянальны польска-беларускі гаспадарчы форум «Гайнаўка-2013».

У Гайнаўскім доме культуры сабраліся самаўрадаўцы з абодвух бакоў мяжы і прадпрымальнікі. Ініцыятарамі і арганізатарамі форуму былі бурмістр Гайнаўкі Ежы Сірак і дырэктар бюро Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» Ян Хомчук, а фінансавую падтрымку ў галоўным аказала Міністэрства замежных спраў РП.

— Супрацоўніцтва ў галіне культуры і спорту ўдала разгортваецца ў рамках нашага еўрарэгіёна. Але хочам таксама зрабіць стаўку на гаспадарчае супрацоўніцтва і таму сарганізавалі мы гаспадарчы форум, — заявіў гайнаўскі бурмістр Ежы Сірак.

— Культурнае супрацоўніцтва ў рамках Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» было вельмі добрым, але нават і зараз, нягледзячы на складанасці з атрыманнем віз, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF