Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Беларускія шкарпэткі

Міраслаў ГРЫКА

Землякоў, якія ездзяць па пакупкі ў Польшчу па таннейшае чым у Беларусі электроннае абсталяванне, адзенне і прадуктовыя артыкулы, газета «Рэспубліка» параўноўвае з паразітамі. Паразіты, значыць, звычайныя настаўнікі, чыноўнікі, інжынеры, рабочыя і наогул мужы жонак і жонкі мужоў, таксама міліцэйскія і ваенныя, якія пад ціскам шлюбнага пантофліка перасякаюць польска-беларускую мяжу ў схове грамадзянскіх шматак. Іх шмат у Беларусі. Я маю на ўвазе паразітаў. Міліцыі і ваенных, да таго ж, таксама. У любым выпадку, у прапорцыі да колькасці насельніцтва іх больш у чатыры разы, чым у Польшчы. Яны не сеюць, не аруць, а жывуць. Але, вядома, кожны хоча жыць. А чым больш лёгкае жыццё, тым больш хочацца жыць, атрымліваць асалоду ад кожнага дня службы, пахвалы кіраўніцтва, квартальнай прэміі і гадавой дзяржаўнай адзнакі. Аналагічнай філасофіяй кіруецца кляймаваны «Рэспублікай» паразіт. Ён таксама хоча жыць лепш, выгадней, танней. І рэалізуе гэта з немалым высілкам. Ад міліцыянта можна яго лёгка адрозніць. Першы з іх з’яўляецца па вызначэнні патрыётам, таму што ў дзяржаўнай форме мусіць такім быць. Ён таксама паказчык грамадскага парадку і павагі да ўлады. Той другі кіруецца эгаізмам, а ўладзе заўсёды робіць наперакор. Вось, такі паразіт. Упарта змякчае цвёрдыя беларускія рублі, замяняючы іх на касмапалітычныя, забруджаныя гендэрствам і підарствам дэмакратыі долары. Але гэта яшчэ не ўсё. Бо перакідвае іх кантрабандай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF