Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Усё з пачатку

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і ўсё. Нядоўга музыка гучала, ці — як жартавалі ў дзяцінстве — нядоўга дрыгаўся электрык у высакавольтных правадах. Украіна не будзе падпісваць такое доўгачаканае пагадненне з Еўрасаюзам. Прынамсі зараз падпісваць не будзе. Так вырашыў самы ўплывовы чалавек планеты Уладзімір Пуцін і абвясціў гэта ўсяму свету вуснамі ўкраінскага прэзідэнта.

Пакуль еўрапейцы з амерыканцамі гулялі паміж сабой у быццам бы дыпламатычную гульню пад назвай „папрасі прабачэння за праслухоўванне тэлефонаў”, Уладзімір Пуцін сустрэўся з Віктарам Януковічам у такім месцы, дзе іх не толькі праслухаць не змаглі, але нават гэтага месца не вызначылі. І там, у цішы і ўтулку забяспечаных адмыслова падрыхтаванай аховай, расійскі лідар хіба што на пальцах растлумачыў свайму ўкраінскаму калегу, што яго, Пуціна бачанне гістарычнага развіцця суседняй рэспублікі, значна важнейшае, чым бачанне мільёнаў украінцаў.

Еўропа шакаваная. Яна не можа зразумець што робіцца. Хоць расійскі кіраўнік ледзьве не адкрытым тэкстам заявіў, што пра лёс украінцаў і будучыню Украіны трэба размаўляць менавіта з ім — з расійскім начальнікам Уладзімірам Пуціным. Маўляў, Украінай ужо даўно кіруюць людзі, якім Украіна непатрэбная. Гістарычна так склалася. І хто гэтую гісторыю складаў, таму ў Расіі помнікі стаяць. Таму, маўляў, традыцый разбураць не варта.

Пуцін, нібыта, не супраць правесці з еўрапейцамі так званыя трохбаковыя перамовы, дзе будуць вырашаць лёс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF