Ніва № 48 (3003), 01 снежня 2013 г.

Мабілізацыя асяроддзя

Ганна КАНДРАЦЮК

З Барбарай Пякарскай, старшынёй Аб’яднання бацькоў у карысць беларускай адукацыі АБ-БА, каардынатаркай ад беларускага боку ў працэсе стварання „Стратэгіі развіццця асветы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”.

Ніва: — На якім этапе знаходзіцца апрацоўка „Стратэгіі развіцця асветы для беларускай меншасці ў Польшы”?

Барбара Пякарская: — Ну, ужо мы канчаем. Чакае нас апошняя сустрэча ў малой працоўнай групе з прадстаўнікамі Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, і калі дамовімся з імі наконт дэталяў, чакае нас яшчэ адна вялікая сустрэча — як на самым пачатку — з прадстаўнікамі школ і арганізацый.

Н: — Ці ўсе прапановы, якія выйшлі з беларускага боку, былі адобраны МАіЛ?

БП: — Вядома, не ўсе, хоць даволі многа прапаноў удалося нам запісаць у дакумент. Іншая справа, як будзе выглядаць іх рэалізацыя; частка з іх можа застацца ў сферы нашых пажаданняў...

Н: — Назавіце, калі ласка, канкрэты.

БП: — Напрыклад, з нашага боку выйшла прапанова, каб стварыць, з дапамогай Маршалкоўскай управы, Цэнтр удасканальвання настаўнікаў. Нам хацелася б, каб такая ўстанова супрацоўнічала з настаўнікамі і беларускімі арганізацыямі ў галіне адукацыі ў шырокім плане. Гэта і арганізацыя майстар-класаў, і выдаванне часопіса, прысвечанага адукацыйным праблемам нашага асяроддзя.

У асноўным, калі ідзе пра дакумент, нашай мэтай з’яўляецца такая мадэль навучання, каб вучні з мясцовасцей, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF