Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Княства было... Вялікае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вялікае Княства Літоўскае апраўдвала сваю назву да 1569 года, да Люблінскай уніі, калі вялікія яго абшары былі інкарпараваны ў склад Кароны. У ліку зямель, якія памянялі ў той час дзяржаўную прыналежнасць з літоўскай на польскую, апынулася і Падляшскае ваяводства. Праўда, яно ў той час выглядала сваім тапаграфічным кшталтам вельмі адрозна ад сённяшняга аднайменнага ваяводства. З поўначы ахоплівала яно Аўгустаў, з усходу Нарву, з захаду Венграў, а з поўдня Вогінь; ад апошняга да Любліна ўсяго шэсцьдзесят кіламетраў — як з Беластока ў Гайнаўку...

Якім чынам Вогінь апынуўся ў складзе Падляшскага ваяводства, гісторыкі яшчэ дакладна не даведаліся. Некаторыя лічаць, што быў ён свайго роду фарпостам тагачаснай берасцейскай крэпасці. Упершыню Вогінь згадваецца пад назвай Воін у Іпацьеўскім летапісе пад 1282 годам як аб’ект змагання паміж сандомірскім і ўладзімірскім князямі, паміж тагачаснымі прадстаўнікамі Захаду і Усходу...

Анджэй Гіль у працы „Parafie Kościoła wschodniego w Wohyniu” пісаў: „Region ten zamieszkany był przez miejscową ludność ruską wyznającą prawosławie i należał do brzeskiej części eparchii włodzimierskiej. Stałym elementem dziejów tego regionu były spory terytorialne, powodujące ciągłe waśnie i zadrażnienia, częstokroć przeradzające się w otwarte konflikty, których przedmiotem były ziemia i zamieszkujący ją ludzie. Szczególnie ten zakątek pogranicza charakteryzował się małą stabilnością (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF