Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Драматургія паэзіі прозы

Сяргей ЧЫГРЫН

Таленавіты гэты хлопец, Віктар Са зонаў. І цікавыя піша ён апавяданні, дзе па-дзедаўску мудра разважае, думае, павучае. Калі я прачытаў яго новую кнігу „Паэзія прозы” (Гародня 2013), то падумаў: які ж добры, цікавы, адукаваны настаўнік атрымаўся б з яго ў якой-небудзь гарадзенскай школе. Сотні дзяцей хадзілі б за ім чарадой, слухалі б яго, вучыліся б мудрасці ў свайго настаўніка Віктара Паўлавіча. Памятаецца, калі быў школьнікам, прачытаў у адной вучнёўскай газеце такую параду: дзеці пытаюцца ў свайго настаўніка, а чаму ў чалавека адзін рот і два вухі. А таму, кажа настаўнік, каб больш слухаць іншых, а менш казаць самому. Віктара Паўлавіча дзеці слухалі б заўсёды.

На вялікі жаль, Віктар Сазонаў настаўнікам у сённяшняй школе працаваць не будзе. Не такую школу ён хоча бачыць у сучаснай Беларусі. Вядома ж, педагогіка яго заўсёды хвалявала і хвалюе. І не толькі школьная, а педагогіка ўсяго нашага жыцця. Але ж у сённяшняй Беларусі педагогіка нацыянальнай школы адсутнічае. Але гэта іншая тэма. Таму вернемся да выдання аўтара.

Кніга Віктара Сазонава „Паэзія прозы” — унікальная. Унікальнанасць яе заключаецца ў тым, што апавяданні і мудрасці Віктара Сазонава вельмі драматургічныя, дзе ў большасці з іх пераважае дыялог. У апавяданні „Паэзія прозы”, якое стала і загалоўкам кнігі аўтара, адразу відаць сцэнічныя дыялогі галоўнага героя апавядання Сяргея Касцюкевіча з Пятром і з жонкай. У гэтых дыялогах раскрываюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF