Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Паэты ў Баб’яй Гары

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Увечары 13 лістапада г.г. у святліцу ў Баб’яй Гары Нараўчанскай гміны на аўтарскую сустрэчу з жыхарамі гэтай вёскі і суседніх прыехалі беларускія паэты Тадэвуш Кунцэвіч з Лешукоў ды Канстанцін Целушэцкі і Янка Целушэцкі з Новага Ляўкова.

Арганізатарамі мерапрыемства былі солтыс вёскі Баб’я Гара Пётр Зубрыцкі і дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы Галена-Марыёля Рэент. Да прыезду гасцей дзве гадзіны раней у святліцы ў камінку запаліла дровы Ілона Зубрыцкая, жонка солтыса (ураджэнка Старога Ляўкова) і чакала гасцей. Усё дзеля таго, каб было ім цёпла і ўтульна. Ды, каб прывітаць паэтаў!

Прыйшлі старэйшыя жанчыны і мужчыны сярэдняга ўзросту — зараз асноўныя жыхары гэтай вёскі. Моладзі не было. Мабыць, яна вучыцца ў школах і выехала адсюль. Мо яшчэ і таму, што той вечар выпаў у будзённы дзень, у сераду. А яшчэ трэба дадаць, што і аўтобусы ПКС перасталі сюды ездзіць.

Найперш дырэктар ГАК знаёмілася з сабранымі людзьмі і затым з патрэбамі ў абсталяванні баб’ягорскай святліцы. Яна і расказала пра кожнага, хто прыехаў пачытаць свае вершы і апавяданні.

Тадэвуш Кунцэвіч патрапіў хутка наладзіць кантакт са слухачамі. Расказаў пра сваю кніжку „Падляшша — мая старонка” і сустрэчы з чытачамі, між іншым, у Старым Ляўкове, Міхнаўцы, Гайнаўцы, Трасцянцы, Нараўцы і Плянце. Чытаў вершы пра Падляшша і Беласток, пра нашых слаўных людзей, пра вясковых суседак (яны гумарыстычныя), пра вышываны ручнік. Умее (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF