Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Пянькі — тэатрам славіліся

Іаанна ЧАБАН

У падміхалоўскіх Пяньках ужо дзевяноста адзін год жыве Надзея Азябла. Яе доўгае жыццё плыве простай, крыштальна чыстай, бяспечнай ракой. Гэтая вада напаіла безліч прагнучых душ. Дзейнічала як цудоўны лек на ўсякія недамаганні. Адзін з вядомых рэжысёраў якраз ставіць у Варшаве новы спектакль, пралогам да якога з’яўляецца, між іншым, пытанне: хто гэта такі чалавек? Напэўна знаёмства са спадарыняй Надзяй будзе самай лепшай нагодай, каб расшыфраваць гэтую таямніцу нашага часу. Дробненькая, скромная, надзвычай тактоўная і працавітая жанчына, сапраўдны скарб згоднай, трохпакаленневай сям’і.

Нарадзілася тут, у вясковай хатцы, пастаўленай рукамі роднага дзеда Сцяпана Астравецкага. Сам вокны і печкі рабіў, на скрыпцы граў. Гэта быў майстар на ўсе рукі. У гэтых сценах Надзя вянчалася, пахрысціла дзяцей, пахавала мужыка. Дзеці падарасталі, паявіліся ўнукі. Каб памесціць усіх, сын Валодзя побач старой рашыў паставіць новую, вялікую вілу. Перасяленне, хаця ў межах роднага панадворка, узбудзіла ў жанчыны пачуццё здрады. Праз трыццаць гадоў, бо столькі часу прайшло ад гэтага надта хвалюючага здарэння, не паспела звыкнуць да іншых інтэр’ераў, мэблі, посуду. Старая хата назаўсёды засталася першай і апошняй, таму менавіта гэтыя парогі прымалі чытачоў нашага тыднёвіка.

Яе ўспаміны пачынаюцца за кухонным сталом, дзе ў шэрую гадзіну садзілася цэлая сям’я.

— Тады святла ніхто не запальваў, — гаворыць спадарыня Надзя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF