Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

ХХ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам

Аляксей МАРОЗ

У першай палове дзевяностых гадоў на Беласточчыне ўзніклі новыя беларускія арганізацыі, якія сталі ладзіць свае мерапрыемствы, таксама па ініцыятыве самаўрадаў. Нядаўна адсвяткавалі мы дваццаты выпуск «Бардаўскай восені», 10 лістапада ў Чыжах адбыліся ХХ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам, а ў лістападзе ў Гайнаўскім доме культуры будуць падведзены вынікі ХХ Агляду «Беларускі абрад на сцэне».

Сёлетнія ХХ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам у Чыжах сабралі ў святліцы шмат людзей.

— Я вельмі-вельмі цешуся, што так многа сабралася вас сёння на нашых Сустрэчах з беларускім фальклорам. Гэта чыста беларускае мерапрыемства і адно з найважнейшых у нашай гміне. Мы ганарымся сваёй беларускасцю і таму ў нашай гміне ладзім многа мерапрыемстваў з беларускім рэпертуарам, — заявіў войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк, адкрываючы беларускае мерапрыемства, якое стала нагодай для падвядзення вынікаў культурнай дзейнасці ў Чыжоўскай гміне.

Войт Юры Васілюк заявіў, што сёлета свядома быў адкліканы археалагічны фэст у Збучы, якому пачынаючы з наступнага года прадбачваецца іншая формула правядзення. Затое згодна з планам быў арганізаваны беларускі фэст «Купалінка» ў Ляневе і супольна з Гайнаўскім белмузеем быў наладжаны ў Падрэчанах беларускі фэст з цыкла «І там жывуць людзі». Дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах Юры Якімюк, які быў ініцыятарам і надалей з’яўляецца арганізатарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF