Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Плявальніца

Міраслаў ГРЫКА

Палітыкам у Польшчы можа быць кожны, наколькі ён сам сябе выдумае. Дадзеная канцэпцыя знакамітая, хоць і неабавязкова арыгінальная. Ужо ў старажытнай касмалогіі дагонаў, афрыканскага племя, якое жыве ў сучаснай дзяржаве Малі, мелася аналагічная ідэя — адно датычная стварэння Сусвету. У адпаведнасці з ёю бог Ама — Усёстваральнік з’яўляецца ў той час, калі сам сябе вынаходзіць. Прычым гэта робіцца на ментальным узроўні, а затым матэрыялізуецца ў выглядзе энергіі слова. Такім жа чынам выдумала сябе дэпутатка ад ПіС са званнем прафесара Крысціна Паўловіч. Толькі тое ў акце палітычнага вынаходніцтва ўчыніла кардынальную памылку: спачатку аплявала каго трэба і не трэба, атрутным словам, значыць, прымяніла энергію слова. А потым яна пачала ментальна ахапляць тое, што з яе стварыла грамадскую постаць. Каб не быць неабгрунтаваным, дазвольце мне нагадаць, што яе стварыла. Аб тых, для каго рэспектабельным з’яўляецца прэзідэнт Польшчы, сказала: «Грамадству пераблыталася ў галовах». Пра сваіх крытыкаў: «Гэта прадстаўнікі лева-гендэрна-феміністычных асяроддзяў вядомыя аплёўваннем Касцёла». А да дэпутата ад СЛД Марка Бальта ў час пасяджэння Сейма коратка і па-салдацку гыркнула: «Выё—-ай!»

Асабіста я называю проста аплёўваннем тое, што дэпутатка ад ПіС называе банмотам — дасціпным выразам, слоўцам. Слова запазычанае з французскай мовы і азначае «добрае слова». Старажытныя грэкі мелі на гэта ўласную фразу — апафтэгма. Сёння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF