Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Бараніць ці „спяваць Лазара”?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Праглядаючы сеціва, наткнуўся я ў інтэрнэт-прасторы на артыкул шаноўнай Святланы Калінкінай з „Народнай волі”, прысвечаны загадкаваму зняволенню каталіцкага святара Уладзіслава Лазара і пазіцыі ў дачыненні да гэтага працэсу беларускіх праваабаронцаў. Святлана Калінкіна — адна з найбольш вядомых, яркіх і рэзанансных публіцыстак нашага медыйнага поля. Можна сказаць, што яе слова адгукаецца ў досыць шырокіх колах чытаючай публікі. Уважліва перачытаўшы матэрыял „Тэорыя і практыка” яшчэ раз мяркую, што аўтарка наўмысна завастрыла сітуацыю, выказаўшы абурэнне пазіцыяй айчынных праваабаронцаў, якія, маўляў, нічога не робяць у гэтай справе, не спяшаюцца прызнаваць арыштаванага, так і невядома за што, ксяндза вязнем сумлення. Ёсць у журналістыцы такі прыём — наўмысна і правакацыйна (у добрым сэнсе) абвастрыць сітуацыю з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці. У такім разе я абсалютна разумею Святлану Калінкіну. Але пакуль што артыкул паважанай публіцысткі інспіраваў і выклікаў толькі негатыў — шквал інтэрнэтных брудных каментароў у бок „заеўшыхся і тлустых” праваабаронцаў. Яшчэ больш актывізаваліся разнастайныя камп’ютарныя „тролі” і правакатары — айчынным грамадскім праваабаронцам зараз, акрамя сталага прэсінгу ўлад, даводзіцца цэлы час вытрымліваць і розныя гнюсныя інтрыгі, атакі крыкуноў-папулістаў. Апошніх таксама развялося нямала. Здавалася, што ж такім замінае зрабіць лепш — вазьміцеся і стварыце сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF