Ніва № 47 (3002), 24 лістапада 2013 г.

Абрады на сцэне ў дваццаты раз

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пяць груп і выканаўца выступілі на сцэне ў беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў першай частцы сёлетніх, ужо дваццатых прэзентацый «Беларускі абрад на сцэне». Зала была запоўнена да краёў, а гледачы — амаль выключна ў сталым узросце, рэагавалі спантанна, заліваючыся смехам, а часам і спяваючы разам з акцёрамі ў каля дваццаціхвілінных сцэнках.

Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ, распытваны «Нівай», для чаго сёння патрэбны такі агляд абрадавых груп, сказаў:

— На гэтае пытанне можна адказаць пытаннем. Нашто патрэбная беларуская мова, беларуская традыцыя на Беласточчыне, нашто патрэбнае пачуццё беларускасці? Беларускі народны абрад ствараўся пры дапамозе беларускай мовы, беларускай культуры на працягу соцень гадоў нашымі папярэднімі пакаленнямі, якія пражывалі тут і сваю беларускую тоеснасць адзначалі, не заўсёды нават свядома. Нават калі не называлі сябе беларусамі, то напэўна не палякамі, часта проста тутэйшымі і стваралі каштоўнасць, якая з’яўляецца адметнасцю беларускай культуры. Абрад гэта якраз вельмі важная адметнасць беларускай культуры. Я лічу, што калі будзем паказваць абрады на сцэне, асабліва маладым пакаленням, то ёсць надзея, што любоў да народных абрадаў, да нашай нацыянальнай свядомасці не будзе знікаць так хутка, хаця будзе знікаць, бо бачым, што знікае. Аднак будзе гэта ратунак перад глабалізацыяй еўрапейскай культуры.

Таксама падкрэсліў:

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF