Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Янка Запруднік, Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011 гг.)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Даўно такой кнігі я не трымала ў руках! Даслала мне яе спадарыня Ліза Літаровіч з ЗША з рэкамендацыяй: „Думаю, што Вам будзе цікава пра наша жыцьцё тут”. Сапраўды, цікава даведацца пра жыццё беларусаў у Амерыцы. Праўда, пра яго можна прачытаць у фундаментальнай працы Вітаўта Кіпеля „Беларусы ў ЗША” (Менск 1993) і ў кнізе Леаніда Пранчака „Беларуская Амэрыка” (Менск 1993). Да таго можна пагартаць газету „Беларус”. Але я не пра тое. Кніга, па-першае, выдадзена вельмі элегантна. Прыемна яе ўзяць у рукі — прыгожая папера, каляровая, акуратненькая!

Надрукаваная яна ў ЗША тыражом 1000 экземпляраў. Даўно не бачыла беларускай кнігі ў такім накладзе. Быццам і не надта вялікі, але гэта шмат, калі большасць кніг, якія трапляюць зараз у рукі, выдаюцца колькасцю 300 ці 100 асобнікаў. Паўстала яна „на ўшанаваньне ўсіх тых, што працавалі, каб пашырыць імя Беларусі ў Амэрыцы”. Аўтар — Янка Запруднік — працаваў над ёй тры гады. Пра яе элегантны выгляд задбалі Ірэна і Мікалай Дуткі.

Друк кнігі быў магчымы дзякуючы ахвяраванням многіх амерыканскіх беларусаў, якія пералічаны ў пачатку кнігі (с. ІІІ).

Яе асаблівай прыкметай з’яўляецца двухмоўнасць — англійска-беларуская; спярша версія англійская, а затым беларуская — яны паралельныя па змесце, але не ідэнтычныя. Уводнае слова напісаў Вітаўт Кіпель, у якім выданне назваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF