Ніва № 46 (3001), 17 лістапада 2013 г.

Занятак навейвае думкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Канстанцін Ярашук нарадзіўся ў 1939 годзе ў невялікай вёсцы Новіны, што зараз прыхавалася ў Нараўчанскай гміне — у грыбным лесе, што расцягнуўся на колішніх палях паміж Ляўковам і Тарнопалем. Даведаўся я ў сакрэтным парадку, што складае ён вершы. Толькі, падказаў мне мой інфарматар, ён іх не запісвае, але захоўвае ў памяці. Самыя славутыя старажытнагрэчаскія творы Гамера, „Іліяда” і „Адысея”, таксама былі складзены перад пачаткамі пісьменнасці і перадаваліся па памяці пакаленняў. . .

Пытаю я спадара Канстанціна, як пачыналася ягоная творчасць.

— Як хадзіў у трэці-чацвёрты клас, тады стаў пісаць.

— Ці запісвалі Вы тыя вершы.

— Запісваў, але пасля тое ўсё пайшло.

— Куды пайшло?

— У макулатуру, і паехала.

— І нічога з таго запісанага не асталося?

— Няма. Але ў памяці захаваў нешта.

— А калі Вы хадзілі ў школу?

— Сёмы клас скончыў у 1955 годзе. У Лешуках я вучыўся з другога класа, а ў першы клас хадзіў у Новым Корніне.

— А чаму ў Новым Корніне?

— Бо адтуль была родам мая маці і туды мы з’ехалі перад канцом вайны з Беластока. Але спярша высялілі нас з Новін у Міхнаўку, каб не заходзілі да нас партызаны, а пасля ў Беласток. З Беластока то тата не хацеў нават выязджаць, але калі сталі набліжацца саветы, то дзед, мамін тата, прыехаў да нас і кажа: „Тут жа ежы няма, нічога няма. Пераязджайце да мяне, а пасля будзе відаць”. Пабылі там, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF